палітвязні
ARTICLE 19: падтрымліваем беларусаў і працягваем абараняць іх справу
У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 выпусціла заяву, у якой пацвердзіла свой намер выкарыстоўваць любую магчымасць, каб выказаць сваю непахісную падтрымку і захапленне беларускім народам. Праваабаронцы запэўнілі, што яны будуць працягваць патрабаваць безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення наступу на асноўныя правы.
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Мы, хто падпісаліся ніжэй, асцерагаемся, што на фоне бягучай сітуацыі ў свеце лёс палітычных зняволеных у Беларусі канчаткова знікне з поля зроку. Між тым катастрафічнае становішча прыблізна 1200 палітычных зняволеных патрабуе неадкладнага ўмяшальніцтва.
«Галоўны прынцып — не нашкодзь». Як і што варта пісаць пра палітвязняў
На 3 красавіка ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1208 чалавек. Апошнія пяць гадоў перад незалежнымі медыямі асабліва востра стаіць пытанне: як пісаць пра палітычных зняволеных, каб не нашкодзіць ні ім, ні іхнім сваякам? БАЖ звярнуўся з гэтым пытаннем да экспертаў і былых палітвязняў.
У Беларусі па дыфамацыйных артыкулах асуджаныя 35 замежнікаў
Па чатырох дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: 368 (знявага Лукашэнкі), 369 (знявага прадстаўніка ўлады), 130 (распальванне іншай сацыяльнай варажэчы), 367 (паклёп на Лукашэнку) — у беларускіх турмах сядзяць 35 замежных грамадзян, пераважна з Польшчы, Латвіі, Украіны і Расіі, падлічыў ПЦ «Вясна». Усяго ў Крымінальным кодэксе каля дзясятка дыфамацыйных артыкулаў.
«Пазначаныя жоўтым». «Вясна» выпусціла музычны альбом пра палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентавалі музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.
БАЖ запусціў анімацыйны праект, каб расказаць свету пра журналістаў-палітвязняў
13 лістапада выйшаў першы з пяці анімацыйных відэаролікаў на англійскай мове, які расказвае пра зняволеных беларускіх журналістаў. Праект Word behind bars («Слова за кратамі») разлічаны на заходнюю аўдыторыю і распаўсюджваецца праз сацсеткі, папулярныя ў англамоўных краінах.
300 кіламетраў у падтрымку палітвязняў: Пілігрымка Аляксандры Мамаевай
Замежнікі не разумеюць, чаму фотаздымак на фоне бел-чырвона-белага сцяга можа надоўга закрыць ім шлях у Беларусь.
«Переговоры с террористами идут без конца». Что власть хочет за политзаключенных
Белорусские правозащитники и эксперты обсуждали данный вопрос на Warsaw Human Dimension Conference, 10-дневной конференции, посвященной правам человека и основным свободам в регионе ОБСЕ, а также последствиям текущих событий и тенденций для безопасности региона.
Прэзідэнтка ЕФЖ падтрымала палітвязынку Ларысу Шчыракову
Мая Север напісала ліст салідарнасці падчас свайго знаходжання ў Вільні на конкурсе «Вольнае слова-2024».
Вызваленне палітвязняў: чаму гэта адбываецца зараз і чым закончыцца?
«Лукашэнка хоча прызнання Захадам, але вызваленне палітвязняў суправаджаецца яшчэ большым ростам рэпрэсіяў». БАЖ абмеркаваў сітуацыю з праваабаронцам, кіраўніком Прававога цэнтра Асацыяцыі Алегам Агеевым і палітычным аглядальнікам «Радыё Свабода» Валерыем Карбалевічам.
Дзяніс Івашын даслаў з‑за кратаў паштоўку і абяцае хутка лісты
Ад папярэдняй вестачкі мінула 15 сутак. Сваякі падмецілі, што менавіта столькі складае максімальны тэрмін у ШІЗА.
Улады заблакавалі доступ да сайта Асацыяцыі палітвязняў Беларусі
Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі абмежавала доступ да сайта Асацыяцыі палітвязняў Беларусі. Блакіроўка інтэрнэт-старонкі apbel.com здзейсненая на патрабаванне пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча. Пракуратура сцвярджае, што падставай для прыняцця дадзенага рашэння сталі парушэнні закона «Аб сродках масавай інфармацыі». «У прыватнасці, на партале размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія маюць прыкметы экстрэмізму і накіраваныя на […]
Дзень народзінаў за кратамі сустракае журналістка Ірына Слаўнікава
Былая супрацоўніца «Белсата», потым штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) Ірына Слаўнікава сёння сустракае свой трэці дзень народзінаў за кратамі. Ёй спаўняецца 54 гады. У жніўні 2022 года Ірына Слаўнікава была асуджаная да 5 гадоў зняволення.
У Лондане пройдзе выстава творчасці беларускіх палітвязняў
Вечарына мастацтва, кіно і актывізму пад агульнай назвай «Лісты палітвязняў Лукашэнкі» пройдзе 5 жніўня ў Лондане. Мерапрыемства ладзіць «Індэкс цэнзуры» — структура, якая выступае за свабоду выказвання меркаванняў. Арганізатары правядуць выставу творчасці беларускіх палітвязняў і пакажуць фільм «Выпадковы прэзідэнт» пра Святлану Ціханоўскую.
Ігара Карнея этапавалі адбываць прысуд у шклоўскую ПК-17
Папраўчая калонія № 17 прызначаная для людзей, якія ўпершыню адбываюць прысуд, звязаны са зняволеннем. Журналіст Ігар Карней, асуджаны за прафесійную дзейнасць да да трох гадоў пазбаўлення волі, этапаваны туды прыблізна 20 чэрвеня. Зараз яго змясцілі ў каранціннае аддзяленне і цягам месяца размяркуюць у адзін з атрадаў калоніі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці