• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя Hrodna.life звярнулася да чытачоў з просьбай пра падтрымку

    Галоўны рэдактар выдання чацверты месяц працуе як валанцёр.

    Фота: pexels.com

    Гродзенскі інфармацыйны партал Hrodna.life апублікаваў зварот да чытачоў з просьбай фінансава падтрымаць выданне. Каб працягнуць працу, рэдакцыі патрэбны грошы.

    «Вы можаце сказаць, што беларускія медыі павінны эканоміць і больш эфектыўна выкарыстоўваць сродкі. Мы ўжо гэта робім. Мы аптымізуем працэсы, дзелім кошты з калегамі дзякуючы супольным праектам, абмяжоўваем выдаткі. Наш галоўны рэдактар ужо чацвёрты месяц працуе як валанцёр. Большасць нашай каманды — шматстаночнікі і зарабляюць на іншых працах, але не кідаюць гэтай, бо лічаць яе важнай для мясцовай супольнасці.

    Вы можаце сказаць, што беларускія медыі павінны навучыцца самі зарабляць. Мы, наколькі гэта магчыма, працуем з рэкламадаўцамі і забяспечваем частку сваёй працы продажам рэкламы. І гэта не надакучлівая банерка на паўэкрана, а якасна зробленая натыўка: цікавыя рэдакцыйныя матэрыялы з інтэграцыяй рэкламных элементаў.

    Але гэтага ўсё яшчэ не хапае для стабільнай працы», — гаворыцца ў звароце.

    Журналісты адзначаюць, што дзякуючы падтрымцы чытачоў у красавіку яны ўжо змаглі закрыць 4% ад штомесячных патрэб. 

    Усе магчымыя спосабы падтрымкі рэдакцыі Hrodna.life — па спасылцы

    «Дзякуй за любую дапамогу! Нават невялікая ваша падтрымка лепш, чым яе адсутнасць! Мы верым у вас — і вы не пакідайце нас!» — піша Hrodna.life.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
    OSZAR »